Name |
Кніга “Беларускі песеннік” |
Author |
выдавецтва В.Ластоўскага |
Year of establishment |
1918 г. |
Place of establishment |
г.Вільня |
Description
На вокладцы надрукавана назва кнігі (кірыліцай і лацінкай), выдавецтва, горад і год выдання. У кнізе змешчаны ноты і тэксты песень для народных і школьных хораў (укладальнік Л.М.Рагоўскі): “Чаму ж мне ня пець” (народная), “О, Боже, Спасе наш” (словы К.Каганца), “Горак, горак палын”(народная) і інш. У канцы кнігі – змест, на апошняй старонцы вокладкі – пералік кніжак, якія выйшлі ў выдавецтве В.Ластоўскага. У кнізе 15 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
В. Ластоўскі нягледзячы на сваю першапачатковую чатырохкласную адукацыю стаў членам-карэспандэнтам Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (Чэхія) у 1926 г. і акадэмікам Акадэміі Навук Беларусі ў 1928 г. “Аб тым, што Вацлаў Ластоўскі быў вучоным энцыклапедыстам, сведчыць яго капітальнае даследаванне “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, напісанае ў 1926 годзе”, — адзначыў беларускі літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук Я. Янушкевіч.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |