Name |
Кніга “Karotkaye wyjasniennie abradau R.-Katalickaho kasciola” |
Author |
Банчкоўскі Д. |
Year of establishment |
1914 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Кніга надрукавана на беларускай мове лацінкай. На вокладцы ў фігурнай рамцы надрукавана назва выдання: “Wydannie “Bielarusa” № 5”, назва кнігі і выдавецтва. Складаецца з 24 раздзелаў, у якіх распавядаецца пра развіццё касцёла, касцёльныя набажэнствы, спевы, адзенне святароў, літургічныя начынні, вялікі пост, святы і інш. У тэксце змешчаны чорна-белыя выявы абразоў, спавядальні, хрышчэння дзіцяці і інш. У кнізе 64 старонкі з пагінацыяй.
Intresting info
ў студзені 1913 - ліпені 1915 гадоў у Вільні, дзякуючы намаганням беларускіх каталіцкіх святароў, выдавалася штотыднёвая газета “Беларус”, у якой друкаваліся творы З.Бядулі, У.Галубка, А.Гаруна, К.Сваяка і іншых. Газета заклікала католікаў працаваць для беларускай справы, шмат твораў, змешчаных у ёй, было прысвечана рэлігійнай тэматыцы. Газета друкавалася лацінкай і была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялянаў і інтэлігенцыі. Яна мела нацыянальна-дэмакратычны накірунак.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |