Name |
Кніга “Swiaty Josafat Kuncewic” |
Author |
Пачопка Б. |
Year of establishment |
1919 г. |
Place of establishment |
г. Вільня, выдавецтва “Гоман” |
Description
Кніга надрукавана на польскай мове. На вокладцы змешчана чорна-белая выява св. Іасафата Кунцэвіча, надрукавана назва кнігі, аўтар, назва друкарні, горад і год выдання. Уверсе справа пазначаны штамп “Бібліятэка / Беларускага навуковага Т-ва / ў Вільні”. У кнізе распавядаецца пра полацкага арцыбіскупа І.Кунцэвіча, аб яго жыцці, духоўнай дзейнасці, яго пакутніцкай смерці, кананізацыі. У кнізе 16 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
з канца 1618 г. І.Кунцэвіч стаў Полацкім арцыбіскупам. Першымі яго крокамі на новай пасадзе было аднаўленне храмаў (у тым ліку і Полацкага Сафійскага сабора). Адначасова ён выступаў як рашучы прыхільнік адзінства Заходняй і Усходняй цэркваў, што выклікала неадназначную рэакцыю акаляючага асяроддзя. 12 лістапада 1621 г. арцыбіскуп знаходзіўся ў Віцебску. Пасля ранішняй Святой Імшы раз’юшаны натоўп уварваўся ў яго рэзідэнцыю. Арцыбіскуп аддаў сваё жыццё за сімвал Веры, прыняўшы пакутніцкую смерць. У 1643 г. папа Урбан VІІ прызнаў Кунцэвіча блажэнным, Пій ІХ у 1867 г. далучыў яго да ліку святых, абвясціўшы яго апекуном для Русі і Польшчы.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |