Name |
Кніга “Dzieja majej mysli serca i woli” |
Author |
Сваяк К. |
Year of establishment |
1932 г. |
Place of establishment |
г.Вільня, выдавецтва “Хрысціянскай думкі” |
Description
Кніга надрукавана на польскай мове. На вокладцы змешчана імя і прозвішча аўтара, назва кнігі, выдавецтва, горад і год выдання. Кніга “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі” – гэта філасофскі дзённік К.Сваяка з аўтабіяграфічным зместам. Складаецца з ХІІ раздзелаў, у якіх распавядаецца пра вучобу аўтара ў Свянцянскай павятовай школе, Пецярбургскай духоўнай семінарыі, яго святарскай і грамадскай дзейнасці. У кнізе 70 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
Казімір Сваяк – гэта псеўданім. Сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Стаповіч (Стэповіч) - беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930). Укладальнік кнігі «Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (Вільня, 1934).
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |