Name | Кніга. “Выбраныя творы” |
Author | Якуб Колас |
Year of establishment | 1927 г. |
Place of establishment | г. Вільня |
Description
Апісанне Колас Якуб (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч). Выбраныя творы. – Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, друкарня “Віленскае выдавецтва” Б.Клецкіна. – 1927. – 78, [2] с. З уступным артыкулам Антона Навіны (Антона Луцкевіча). У зборнік уваходзяць вершы розных гадоў, раздзелы з паэмы “Новая зямля”, а таксама апавяданні са зборніка “Родныя зьявы”: “Думкі ў дарозе”, “Дудар”, “Малады дубок”, “Выстагнаўся”.
Intresting info
Якуб Колас друкаваўся пад псеўданімамі Агарак, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», К. Белорус, Тамаш Будава, Ганна Груд, Тарас Гушча, Дземяноў Гуз, Пятрусь Дзягель, Дзядзька Карусь, Дубовы Ліст, Ганна Крум, Кудесник, Карусь Лапаць, Левы, Лесавік, Марцін з-за рэчкі, Мікалаевец, М. Міцкевіч, Наднёманец, Народный учитель, Свой чалавек, Стары шут, Иван Торба; і крыптонімамі: Т. Г., К., Я. К-с, К. М., К. П-ій.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча |