Задума паэмы “Сымон-музыка” ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрога. Першая частка паэмы была напісана ў 1911 г., другая – у 1912, трэцяя і чацвёртая – у канцы 1917, апошняя – у 1918 годзе. У друку паэма з’явілася ў 1917 г. у часопісе “
Вольная Беларусь” (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе “
Вольны Сцяг” у 1921 г. Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 г. Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія. Праца над новай рэдакцыяй скончылася
8 ліпеня 1924 г., аднак падчас вяртання дамоў па дарозе з Кіславодска яе рукапіс быў украдзены. Тым не менш, да канца 1924 г. тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925 г.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |