Name |
Кніга “Nasy piesniary” (Нашы песняры) |
Author |
Антон Навіна |
Year of establishment |
1918 г. |
Place of establishment |
г.Вільня |
Description
Кніга надрукавана на беларускай мове лацінкай. На вокладцы ўверсе – штамп былога ўладальніка “З кніжак / А. Канчэўскага”, назва, горад і год выдання. У кнізе змешчаны літаратурна-сацыялістычныя нарысы: “Прадвеснікі Адраджэння”, “Якуб Колас”, “Янка Купала”, “Цішка Гартны”, “Максім Багдановіч”, “Канстанцыя Буйло” і інш. Аўтар робіць кароткі агляд беларускай літаратуры, аналізуе творы і творчасць паэтаў і пісьменнікаў пачатку ХХ ст. У кнізе 83 старонкі з пагінацыяй.
Intresting info
Антон Навіна – гэта адзін з псеўданімаў Антона Луцкевіча, беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста, літаратурнага крытыка, гісторыка, лінгвіста, выдаўца. Ён уваходзіў у склад рэдакцый газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газеты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 з
Беларускім выдавецкім таварыствам. З братамі Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і іншымі дзеячамі беларускага нацыянальнага Адраджэння ў 1911 г. пазнаёміўся паэт Максім Багдановіч, калі, скончыўшы гімназію, наведваў Вільню.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |