Name |
Кніга “Жалейка” |
Author |
Янка Купала |
Year of establishment |
1908 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Апісанне Купала Янка (Луцэвіч Іван Дамінікавіч). Жалейка. – Пецярбург. Друкарня К.Пянткоўскага, 1908 г. – 152, Х, [2] с. Кніга ў папяровай вокладцы ружовага колеру; з неразборлівым надпісам, які выкананы чорным чарнілам. У зборнік увайшлі 95 лірычных вершаў 1905–1907 гг. і паэма “Адплата каханьня”. Выдадзены выдавецкай суполкай “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ!” тыражом 4300 асобнікаў. Рэдактар – Браніслаў Эпімах-Шыпіла.
Intresting info
гэта першы зборнік твораў Янкі Купалы – кніга лірыкі, найперш дум і перажыванняў, якія выказаны ад імя селяніна. У зборніку ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта “А хто там ідзе?”, які заняў асаблівае месца ў творчасці Я. Купалы, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам, перакладзены на 82 мовы свету.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |