Name | Кніга. Беларуская граматыка для школ |
Author | Тарашкевіч Б. |
Year of establishment | 1929 г. |
Place of establishment | г. Вільня |
Description
На вокладцы надрукавана прозвішча аўтара, назва кнігі. Гэта пятае, пераробленае і пашыранае выданне школьнай граматыкі Б.Тарашкевіча, выдадзенай у 1918 годзе. Змяненні і дапаўненні, унесеныя Тарашкевічам, не ўлічвалі пастановаў, зробленых Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыяй (1926). Разам з тым, аўтар лічыў, што праблемы “акання” і “правапісу чужаземных слоў” усё яшчэ застаюцца спрэчнымі. Складаецца кніга з прадмовы, двух раздзелаў “Першае кола” і “Другое кола”, якія падзелены адпаведна на 56 і 106 параграфаў азнаямляльнага і навучальнага характараў. У кнізе 132 с. з пагінацыяй.
Intresting info
ў гэтым выданні ўпершыню ў беларускую граматыку быў уведзены нарматыў на беларускі лацінскі алфавіт — з выкарыстаннем "Ł" (гук [л]), "Č", "Š", "Ž" (шыпячыя гукі), "W" (гук [в]). Выбухны гук г узгадваўся як такі, што “...сустракаецца рэдка і ў беларускім пісьме азначаецца літарай г з коскай над ёй з правага боку г’ ”. Прапаноўваўся варыянт запісу падвойнага мяккага гуку [дз'] у выглядзе “ддз”. “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча перавыдавалася 6 разоў.
Available on exposure | так |
Collection | Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |