Name |
Кніга. “У ціхай вадзе” |
Author |
Тарас Гушча |
Year of establishment |
1928 г. |
Place of establishment |
г. Мінск |
Description
Гушча Тарас (Якуб Колас). У ціхай вадзе. Выданне ІІІ. – Менск: беларускае Дзяржаўнае выдавецтва, 1928. – 137, [3] с.У зборнік увайшлі 17 апавяданняў, некаторыя з якіх ужо выдаваліся раней. Сярод іх вядомыя “Соцкі падвёў”, “Кантракт”, “Чорт”, “Тоўстае палена” (да гэтага выйшла асобнай кнігай у Пецярбурзе) і інш. Асноўны змест твораў – жыццё і побыт беларускага народа, яго барацьба за лепшую будучыню. Гэтыя бытавыя, сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні пісьменніка прадстаўляюць класічны ўзор “малой прозы”. У іх выразна акрэслены вобразы, намаляваны тыповыя характары беларускіх селян-працаўнікоў.
Intresting info
апавяданні Якуба Коласа характарызуюцца шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, тэматычнай разнастайнасцю, мастацкай дасканаласцю. Яны напісаны сакавітай народнай мовай, вызначаюцца непаўторным нацыянальным каларытам.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |