Name |
Кніга "Асновы дзяржаўнасці Беларусі" |
Author |
Доўнар-Запольскі М.В. |
Year of establishment |
1919 г. |
Place of establishment |
Беларуская народная рэспубліка, г. Гродна |
Description
На вокладцы надрукавана імя і прозвішча аўтара, назва, выхадныя дадзеныя выдання і друкарні. У сваёй навукова-публіцыстычнай працы аўтар прапанаваў тэорыю аб старажытнай беларускай дзяржаўнасці, прадстаўленай Полацкім і Тураўскім княствамі, а пазней Вялікім Княствам Літоўскім. На першай старонцы – круглы штамп былога ўладальніка кнігі “кс. Адама / кнігазбор / Станкевіча”. У кнізе 16 с. з пагінацыяй.
Intresting info
М.В.Доўнар-Запольскі паходзіў з шляхецкага роду герба
Побаг, нарадзіўся ў сям’і служачага. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у народным вучылішчы, школе г. Плоўдзіва (Балгарыя), народным вучылішчы г. Рэчыцы, прагімназіі г. Мазыра, а таксама 1-й гарадской гімназіі Кіева, з якой быў адлічаны вясной 1888 г., як адзначалася «за предосудительное и вредное поведение, выразившееся в чтении найденных у него книг преступного содержания», а менавіта паэмы
Т. Шаўчэнкі «Марыя», пісьма да
А. Герцэна і эмігрантскага зборніка «Грамада», выдадзенага ў
Жэневе (
Швейцарыя) дзеячам украінскага нацыянальна-вызваленчага руху Міхайлам Драгамолавым.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |