Name |
Кніга “Piosnki wieśniacze z nad Niemna” (“Сялянскія песні з-над Нёмана”) |
Author |
Чачот Я. |
Year of establishment |
1837 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Вільня |
Description
Апісанне Piosnki wieśniacze z nad Niemna. We dwóch częściach. – Wilno, drukiem J.Zawadzkiego. – 1837. – VIII, 111, [1] c. Кніга ў цвёрдым пераплёце цёмна-сіняга колеру са скураным карэньчыкам. Збор беларускіх народных песень быў любімым заняткам Яна Чачота. Ён паспеў выдаць шэсць томікаў гэтых песень – у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале.
Intresting info
Вобразнасць, гумар, свабодная манера апавядання і непасрэднасць у выказванні пачуцця, яркасць выяўленчых сродкаў і іх разнастайнасць, выкарыстанне народнай сімволікі, фальклорных матываў – далёка не поўны пералік рыс, характэрных паэзіі Яна Чачота. Адзін з самых актыўных членаў Таварыства філаматаў, ён першы ў новай беларускай літаратуры пачаў сур’ёзна распрацоўваць асновы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, стаўшы такім чынам яркім прыкладам і для сваіх сучаснікаў, і для наступных пакаленняў беларускіх пісьменнікаў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |