Name |
Беларускі каляндар на 1916 год |
Author |
выданне“Нашай Нівы” |
Year of establishment |
1916 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
На вокладцы надрукавана назва, кошт, месца выдання, уверсе пазначаны штамп кнігарні “Надзея”. Пачынаецца каляндар з тлумачэння каляндарных знакаў, затым падаецца каляндар на 1916 год з абазначэннем святаў на гэты год, пагоды па каляндару Бруса на кожны месяц, часу ўзыходу і заходу сонца. У календары надрукавана паэма “Курган” Я.Купалы, “Зло не заўсёды зло” Т.Гушчы, цыкл вершаў “Старая Беларусь” М.Багдановіча, “Думы ў чужыне”, “Навакол” А.Гаруна, “Леснікова пасада” Я.Коласа і іншыя творы беларускіх аўтараў. На апошняй старонцы падаецца “Рэестр”. У кнізе 79 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
ў цыкл вершаў “Старая Беларусь” увайшлі вершы (“Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, “Кніга”), напісаныя М.Багдановічам пад уражаннем ад наведвання Беларусі ўлетку 1911 г., знаёмства з радзімай, з яе славутай гісторыяй і старажытнай культурай. Паэт адчуў сябе кроўна далучаным да роднага краю, часткай яго вялікай гісторыі. Усе творы адрозніваюцца рытміка-інтанацыйным малюнкам, што садзейнічала далейшаму развіццю вершаскладання.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ пач. ХХ стст. |