Name |
Газета “Жаноцкая справа” № 2 |
Author |
Шнаркевіч Н., рэдактар |
Year of establishment |
1931, красавік |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Уверсе, над назвай газеты змешчана чорна-белая выява беларускага арнамента, пад назвай надрукавана: “Орган Аб’яднаньня Беларускіх Жанчын імя Алёізіі Пашкевічанкі (Цёткі)”. Пачынаецца газета з артыкула “Да працы”, у якім рэдактар заклікае жанчын браць удзел у грамадскім жыцці. У газеце змешчаны: “Гутаркі аб гігіене”, “Парады для матак”, “Ці варта ўмець шыць і вышываць”, “Гаспадарчыя парады” і інш.
Intresting info
ў газеце “Жаноцкая справа” надрукаваны верш “Шляхаводная зорка”, прысвечаны памяці Цёткі, падпісаны крыптонімам В.Ш. У артыкуле “Ці варта ўмець шыць і вышываць” даюцца парады пра тое, што трэба мець, каб сшыць блузку, якая прадстаўлена на малюнку:
“1) Два мэтры палатна.
2) Цэнтымэтр (мерка).
3) Выкрайка (форма).
4) Пяць штук шпілячак ці іголак.
5) Іголку.
6) Ніткі на шпульцы № 20, калі дзеля шыцьця рукамі і № 40, калі шыць на машыне.
7) Нажніцы.
8) Канвы 12 цэнтыметраў.
9) Клубочак чырвоных нітак – “Ірыс” № 8 фабрыкі D.M.C.
10) Узор.
11) Напарстак”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ пач. ХХ стст. |