Name | Кніга “Віленскія Дзяды” |
Author | Міцкевіч А. |
Year of establishment | 1929 г. |
Place of establishment | г. Кракаў |
Description
Bibljoteka Narodowa. Serja 1. Nr 11: Adam Mickiewicz. Dziady Wileńskie. Opracował Józef Kallenbach. Wydanie piąte. – Kraków: Nakładem Krakowskiej Spółki wydawniczej, 1929. – XV, [1], 127, [1], с. (Нацыянальная бібліятэка. Серыя 1. № 11: Адам Міцкевіч. Віленскія Дзяды. Апрацаваў Юзаф Каленбах. – Кракаў: Накладам Кракаўскага выдавецкага таварыства, 1924.) Кніга ў цвёрдай вокладцы. У кнізе змешчана 2-я частка драматычнай паэмы “Дзяды”, так званыя “Віленскія Дзяды”. У аснове сюжэта паэмы “Дзяды” ляжыць старажытнабеларускі язычніцкі абрад памінання продкаў. Паэма пісалася, як прызнаваўся сам паэт, “у духу” абходзін Дзядоў, пры гэтым ён дадаваў, што “абрадавыя песні і заклінанні ў сваёй большасці пададзены дакладна, а часам і даслоўна ўзяты з беларускай народнай паэзіі”. Назва “Дзяды” аб’яднала тры асобныя паэтычныя творы Адама Міцкевіча: так званыя “Віленска-ковенскія Дзяды”, “Дрэздэнскія Дзяды” і “Урывак часткі ІІІ Дзядоў”.
Intresting info
- Своеасаблівы “беспарадак” у нумарацыі частак “Дзядоў” тлумачыцца тым, што ў час працы над паэмай А. Міцкевічу давялося змяніць першапачатковую задуму, згодна якой твор павінен быў складацца з чатырох частак. Паэт, як мяркуюць, і напісаў усе гэтыя часткі, іх ужо чакалі выдаўцы. Але ў друк Адам Міцкевіч аддаў толькі дзве з іх – ІІ і ІV. Што ж да І і ІІІ, то ён не палічыў іх вартымі друкавання і кінуў у агонь. Каб звязаць дзве розныя часткі паэмы ў адно цэлае, аўтар дапісаў да іх адмысловы пралог “Здань”, які дапамагаў усё зразумець. Спачатку “Дзяды”, як і ўсю паэзію Адама Міцкевіча, зусім непрыхільна, нават варожа сустрэла варшаўская крытыка, якая строга сачыла за “чысцінёй” канонаў класіцызму ў літаратуры і не хацела разумець новую, рамантычную яе плынь. Але сіла таленту паэта сама пераадолела ўсе штучныя перашкоды на шляху да чытача, які прыняў яе з усёй шчырасцю і прыхільнасцю. З цягам часу і перадавая польская і замежная крытыка зразумела, якога высокага палёту паэта нарадзіла навагрудская зямля. Выдатная французкая пісьменніца Жорж Санд, з якой паэт падтрымліваў у эміграцыі сяброўскія адносіны, ставіла яго паэму “Дзяды” вышэй за драматычныя творы І. В. Гётэ і Дж. Байрана.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча Новага Замка |