Name |
Часопіс “Крывіч” № 1(7) |
Author |
Ластоўскі В. |
Year of establishment |
1924, студзень-сакавік |
Place of establishment |
Літва, г.Каўнас |
Description
Часопіс “Крывіч” выдаваў у Каўнасе В.Ластоўскі ў 1923-1927 гг. На тытульным лісце часопіса надрукавана назва, верш В.Ластоўскага “Пішы…”. У гэтым нумары часопіса надрукаваны артыкулы: Ю.Верашчака “Смаленская легенда аб св. Мэкурым”, В.Шчэбедзеў “Нацыя і свабода асобы”, В-ст “Паленне кніг на Беларусі”, Д-р Оскар Каллас “Эстонскі фольклёр”, Я.Станкевіч “Прафесар Карскі і яго “Беларусы” і інш.
Intresting info
на ўнутраных старонках часопіса змешчаны 16 чорна-белых выяваў слуцкіх паясоў, іх фрагментаў, шаўковых паясоў вытворчасці іншых фабрык, а таксама надрукаваны верш М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”. Вядома, што М.Багдановіч у 1911 г., наведаўшы Вільню, знаёміцца з калекцыйнымі зборамі братоў А. і І. Луцкевічаў (у тым ліку і са слуцкімі паясамі), моцна ўражаны напіша верш “Слуцкія ткачыхі”, у якім паэтызуе гісторыю прыгонных ткачых.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |