Name |
Кніга “Вялікодная пісанка” |
Author |
друкарня М.Кухты |
Year of establishment |
1914 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
На вокладцы надрукавана назва і выхадныя дадзеныя кнігі. Уверсе на вокладцы, на 3-й, на апошняй старонках – штапм былога ўладальніка кнігі “Ізабелінъ / Іосіфъ Таранцей”. З адваротнага боку вокладкі прыклеена папера з надрукаваным тэкстам верша А.Гаруна “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам”. У кнізе змешчаны творы Л.Гмырака “Беларускае нацыянальнае адраджэнне”, М.Гарэцкага “Развагі і думкі”, С.Уласа “Гутаркі аб праўдзе”, Т.Гушчы “Стараста”, Я.Купалы “Валачобнікі” і інш. У кнізе 79 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
“
Вялікодная пісанка” – беларускія літаратурна-мастацкія выданні пачатку XX ст. Пачаліся яны з першага нелегальнага зборніка, выдадзенага геактаграфічным спосабам студэнцкай культурна-асветнай арганізацыяй «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» ў Пецярбургу ў 1904 г., калі яшчэ беларуская мова афіцыйна была забароненая. У зборніку змешчаны вершы Цёткі, К.Каганца і апавяданне С.Жаромскага «Да свайго бога». Ён ажывіў інтарэс грамадскасці да беларускай мовы і культуры, стаў прадвеснікам беларускага на новым этапе. Другі зборнік, як мяркуюць, прысвечаны 10-годдзю першага, быў выдадзены друкарскім спосабам у 1914-м г.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |