Name | Кніга “Конрад Валенрод” |
Author | Міцкевіч А. |
Year of establishment | 1924 г. |
Place of establishment | г. Кракаў |
Description
Bibljoteka Narodowa. Serja 1. Nr 72: Mickiewicz Adam. Konrad Wallenrod. Opracował Józef Ujejski prof. Uniw. Warsz. – Kraków: Nakładem Krakowskiej Spółki wydawniczej, 1924. – LVII, [1], 98 с. (Нацыянальная бібліятэка. Серыя 1. № 72: Міцкевіч Адам. Конрад Валенрод. Апрацаваў Юзаф Уейскі праф. Варш. унів. – Кракаў: Накладам Кракаўскага выдавецкага таварыства, 1924.) Кніга ў цвёрдай вокладцы. “Конрад Валенрод” — раман-паэма Адама Міцкевіча, якая апісвае падзеі літоўскай і прускай гісторыі, напісаная ім у Пецярбургу паміж 1824 і 1828 гадамі. У кнізе былі прадстаўлены лепшыя творы польскай і сусветнай літаратуры. Кнігі гэтай серыі былі кішэннага памеру, вельмі танныя і даступныя шырокаму колу чытачоў.
Intresting info
прататыпам галоўнага героя з’яўляецца рэальная гістарычная асоба. Гэта Конрад фон Валенрод, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна. Па паданню ён быў ліцвінам, які ўступіў быццам бы ў Ордэн з адзінай мэтай — адпомсціць за спусташэнне сваёй Радзімы. Такім яго і прадставіў у сваёй паэме Адам Міцкевіч. На аснове гэтай паэмы былі напісаны дзве оперы: “Ліцвіны” Амількарэ Панк’елі і “Конрад Валенрод” Уладзіслава Жаленскага (1885). Пад уражаннем ад паэмы Міцкевіча Фрыдэрык Шапэн натхніўся на напісанне сваёй “Балады № 1 соль мінор”.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча Новага Замка |