Name | Кніга "Poezje" (Паэзія) |
Author | Міцкевіч А. |
Year of establishment | 1922 г. |
Place of establishment | г. Кракаў |
Description
Bibljoteka Narodowa. Serja 1. Nr 6: Mickiewicz Adam. Poezje. Tom pierwszy. Wiersze młodzieńcze. Ballady i romanse. Wiersze do r. 1824. Wybór, wstęp i objaśnienia Józefa Kallenbacha. Wydanie drugie, zwiększone. – Kraków: Nakładem Krakowskiej Spółki wydawniczej, 1922. – XVIII, [2], 193, [5] с. (Нацыянальная бібліятэка. Серыя 1. № 6: Міцкевіч Адам. Паэзія. Том першы. Раннія вершы. Балады і рамансы. Вершы да 1824 г. Выбар, уступ і тлумачэнні Юзафа Каленбаха. Выданне другое, дапоўненае. – Кракаў: Накладам Кракаўскага выдавецкага таварыства, 1922.) Кніга ў цвёрдай вокладцы. У першы том вершаванага зборніка Адама Міцкевіча “Паэзія” ўвайшлі самыя раннія вершы паэта, балады і рамансы, у ліку якіх і сусветна вядомыя “Люблю я!”, “Рамантычнасць”, “Свіцязь”, “Рыбка”, сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі. Уступ і тлумачэнні ў зборніку былі напісаны вядомым гісторыкам польскай літаратуры, прафесарам Познаньскага ўніверсітэта Юзафам Каленбахам.
Intresting info
ужо ў ранняй “філамацкай” творчасці Адама Міцкевіча знайшлі адлюстраванне яго грамадска-палітычныя погляды на гісторыю і лёс роднага краю, ролю нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў гістарычным працэсе. Вершы “Песня Адама”, “Песня філарэтаў” сталі агульнапрызнанымі сімваламі філамацкага руху, у якіх нацыянальна-вызваленчы пафас спалучаецца з роздумам паэта пра лёс усяго чалавецтва. А “Ода да маладосці” была ўспрынята як маніфест паўстання 1830–1831 гг. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы паэт прысвяціў свайму першаму каханню – Марылі Верашчацы. Балада “Свіцязянка” была напісана А. Міцкевічам у 1821 з нагоды імянінаў Марылі, ёй жа быў адрасаваны верш “Да М***”, упамянуты ў “Баладах і рамансах” і ў IV частцы “Дзядоў”.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча Новага Замка |