Mickiewicz Adam. Poezje. Tom І. Wydanie A. Jełowieckiego i Spółki. Przejrzane i poprawione przez autora. – Paryż: W Księgarni i Drukarni polskiej, 1838. – [6], 218, [2] с.: гравюра. (Міцкевіч Адам. Паэзія. Том І. Выданне А. Ялавецкага і Кампаніі. Перагледжана і папраўлена аўтарам. – Парыж: У польскай кнігарні і друкарні, 1838.) Прыжыццёвае выданне А. Міцкевіча. Кніга ў цёмна-сіняй вокладцы з карычневым карашком. На франтыспісе гравюра з профільным партрэтам паэта, тэкст упрыгожаны гравіраванымі застаўкамі і канцоўкамі. У першы том вершаванага зборніка
Адама Міцкевіча “Паэзія” ўвайшлі балады і рамансы, у ліку якіх і сусветна вядомыя “Люблю я!”, “
Рамантычнасць”, “Свіцязь”, “Рыбка”, сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі, а таксама разнастайныя вершы паэта. Зборнік паэзіі А. Міцкевіча ў 8-мі тамах быў выдадзены ў Парыжы ў 1838 годзе ў Польскай кнігарні і друкарні, якая належала А. Ялавецкаму і Кампаніі. Аляксандр Ялавецкі – польскі пісьменнік, паэт, перакладчык і выдавец, які за свой кошт выдаў у Парыжы многія творы А. Міцкевіча.