Name |
Паштоўка “Вильна. Большая улица” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Паштоўка чорна-белая, на ёй змешчаны выявы архітэктурных будынкаў, людзей, конных экіпажаў на адной з вуліц Вільні. Уверсе напісана па-руску і па-польску назва “ Вильна. Большая улица. / Wilno, ul. Wielka”. Гэта адна з самых старадаўніх вуліц Вільні, якая раней разам з вуліцай Пілес (Замкавай) была галоўнай вуліцай, якая злучала вялікакняжацкі замак з ратушай і далей з гарадскімі варотамі. Першыя пісьмовыя згадкі пра вуліцу адносяцца да 1558 г. На гэтай вуліцы знаходзіліся шматлікія банкі, рэстараны, гатэлі, аптэкі, кнігарні і інш. На адваротным баку паштоўкі надрукавана “Открытое пісьмо” і пазначана месца для напісання адрасу адрасанта і адрасата.
Intresting info
на гэтай вуліцы ўзвышаецца Нікольская царква з высокай званіцай, адзін з самых старадаўніх храмаў Вільні, які быў заснаваны ў ХІV ст. пры літоўскім князі Альгердзе, затым тут быў узведзены каменны храм, у 1514 г. – новы храм у гатычным стылі, пазней перабудаваны ў стылі барока. У другой палове 1860-х гг. царква была перабудавана ў руска-візантыйскім стылі па праекту акадэміка А.І.Разанава.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |