Mickiewicz Adam. Poezje. Tom ІІ. Wydanie A. Jełowieckiego i Spółki. Przejrzane i poprawione przez autora. – Paryż: W Księgarni i Drukarni polskiej, 1838. –207, [1] с. (Міцкевіч Адам. Паэзія. Том ІІ. Выданне А. Ялавецкага і Кампаніі. Перагледжана і папраўлена аўтарам. – Парыж: У польскай кнігарні і друкарні, 1838.) Прыжыццёвае выданне А. Міцкевіча. Кніга ў цёмна-сіняй вокладцы з карычневым карашком. Тэкст упрыгожаны гравіраванымі застаўкамі і канцоўкамі. У другі том вершаванага зборніка
Адама Міцкевіча “Паэзія” ўвайшлі паэмы “Гражына” і “Конрад Валенрод.” У 1923 г. у Вільні А. Міцкевіч стварыў славутую паэму “
Гражына”, у якой ажывае старажытная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. У аснову сюжэта пакладзены адзін з эпізодаў барацьбы літоўскага народа з крыжакамі. У цэнтры паэмы – вобраз Гражыны, адважнай навагрудскай княгіні, якая, ператварыўшыся ў воіна, не ведае літасці, калі яе зямлі пагражае небяспека. Усімі ўчынкамі Гражыны кіруе яе каханне да радзімы; доўг перад айчынай яна ставіць вышэй за сваё асабістае шчасце.