Name |
Паштоўка. Мінск. Кафедральны касцёл |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1918 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Мінск |
Description
Паштоўка чорна-белая, на першым плане на ёй змешчана выява вайскоўцаў часоў Першай сусветнай вайны, на другім - фасада Кафедральнага касцёла ў Мінску. Унізе надрукаваны надпіс на нямецкай мове.
Intresting info
гэты галоўны каталіцкі храм на Беларусі быў пабудаваны ў 1700–1710 гг. у стылі барока. Інтэр’ер храма ўпрыгожвалі багаты роспіс і драўляныя скульптуры 12-ці апосталаў. 16 сакавіка 1710 г. віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі асвянціў езуіцкі касцёл ў імя Езуса, Марыі і св. Барбары. У гады Другой сусветнай вайны езуіцкі касцёл моцна быў пашкоджаны, пазней ён быў перабудаваны і прыстасаваны пад вучэбную пляцоўку спартыўнага таварыства “Спартак”. Дзве вежы былі разабраны, упрыгажэнне храма – ліквідавана. Фрэскі на сценах замазаны фарбай, а ў касцёле былі адчынены тры спартыўныя залы: для бокса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, а таксама актавая зала на 500 месцаў. У 1993 г. храм быў вернуты веруючым. Адноўлены ўнікальны роспіс унутранага ўбранства, адрэстаўраваны арган.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |