Name |
Паштоўка "Ярославль. Набережная р.Волги" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920-я гг |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Паштоўка чорна-белая, на ёй змешчана выява набярэжнай уздоўж правага берага р.Волгі ў Кіраўскім раёне горада Яраслаўля. На першым плане – выява ракі і прыстані, на другім - альтанкі. Асноўныя будаўнічыя працы на набярэжнай Волгі былі скончаны ў 1835 г., а ў 1840 г. тут была пабудавана круглая альтанка, выкананая ў стылі позняга класіцызму з цэглы і белага каменя.
Intresting info
з чэрвеня 1908 г. да лета 1916 г. беларускі паэт М.Багдановіч жыў у Яраслаўлі, вучыўся ў яраслаўскім Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, супрацоўнічаў з яраслаўскай газетай “Голос”, шмат пісаў, друкаваўся ў розных расійскіх і беларускіх выданнях, набываў вядомасць. У той перыяд былі напісаны вершаваныя лірычныя апавяданні «
Ў вёсцы» і «
Вэроніка», зроблены пераклады на беларускую мову вершаў Авідзія, Гарацыя, французскага паэта Поля Верлена. Апрача таго, у гэты перыяд Максім Багдановіч займаўся распрацоўкай канцэпцыі гісторыі развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст. Гэта знайшло адлюстраванне ў артыкулах: «
Глыбы і слаі» (надрукаваным у «Нашай Ніве»), «
Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця», «
За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасці» і «
Новый период в истории белорусской литературы».
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |