Name | Кніга “Паэзія” |
Author | Міцкевіч А. |
Year of establishment | 1838 г. |
Place of establishment | г. Парыж |
Description
Mickiewicz Adam. Poezje. Tom ІІІ. Wydanie A. Jełowieckiego i Spółki. Przejrzane i poprawione przez autora. – Paryż: W Księgarni i Drukarni polskiej, 1838. – [4], 190, [2] с. (Міцкевіч Адам. Паэзія. Том ІІІ. Выданне А. Ялавецкага і Кампаніі. Перагледжана і папраўлена аўтарам. – Парыж: У польскай кнігарні і друкарні, 1838.) Прыжыццёвае выданне А. Міцкевіча. Кніга ў цёмна-сіняй вокладцы з карычневым карашком. Тэкст упрыгожаны гравіраванымі застаўкамі і канцоўкамі. У трэці том вершаванага зборніка Адама Міцкевіча “Паэзія” ўвайшлі 2-я і 4-я часткі драматычнай паэмы “Дзяды” і санеты.
Intresting info
адэскім вершам уласцівы жыццярадаснасць, завершаная форма, музычнасць. Многія санеты з адэскага цыкла – у рускіх перакладах – былі пакладзены на музыку. У цэнтры цыкла “Крымскіх санетаў” – вобраз героя-пілігрыма, які сумуе па пакінутай радзіме, па сваіх родных. Цыкл прасякнуты новымі для польскай паэзіі ўсходнімі матывамі. “Санеты” напоўнены глыбінёй душэўных перажыванняў, настальгічных патрыятычных пачуццяў і лічацца шэдэўрам сусветнай літаратуры. У іх паэтычнае майстэрства Адама Міцкевіча дасягнула надзвычайнай віртуознасці. Зборнік паэзіі А. Міцкевіча ў 8-мі тамах быў выдадзены ў Парыжы ў 1838 годзе ў Польскай кнігарні і друкарні, якая належала А. Ялавецкаму і Кампаніі. Аляксандр Ялавецкі – польскі пісьменнік, паэт, перакладчык і выдавец, які за свой кошт выдаў у Парыжы многія творы А. Міцкевіча.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча Новага Замка |