Name | Кніга “Паэзія” |
Author | Міцкевіч А. |
Year of establishment | 1838 г. |
Place of establishment | г. Парыж |
Description
Mickiewicz Adam. Poezje. Tom VІІ. Wydanie A. Jełowieckiego i Spółki. Przejrzane i poprawione przez autora. – Paryż: W Księgarni i Drukarni polskiej, 1838. – XVI, 202, [2] с. (Міцкевіч Адам. Паэзія. Том VІІ. Выданне А. Ялавецкага і Кампаніі. Перагледжана і папраўлена аўтарам. – Парыж: У польскай кнігарні і друкарні, 1838.) Прыжыццёвае выданне А. Міцкевіча. Кніга ў цёмна-сіняй вокладцы з карычневым карашком. Тэкст упрыгожаны гравіраванымі застаўкамі і канцоўкамі. У сёмы том вершаванага зборніка Адама Міцкевіча “Паэзія” ўвайшлі пераклады двух твораў Дж. Байрана: фрагмент турэцкай аповесці “Гяур” у перекладзе А. Міцкевіча і паэма “Карсар” у перакладзе А. Э. Адынца. Антон Эдвард Адынец (1804–1885) – польскамоўны паэт беларускага паходжання, перакладчык, мемуарыст, выдавец, блізкі сябра А. Міцкевіча.
Intresting info
Міцкевіч пачаў перакладаць “Гяура” яшчэ ў 1819, у пачатку 1830-х гадоў па радзе свайго сябра А. Э. Адынца зноў вярнуўся да гэтага і ў 1833 завяршыў пераклад, які быў выдадзены ў 1835 г. разам з прадмовай перакладчыка. У той час Міцкевіч адначасова працаваў над перакладам і пісаў сваю паэму “Пан Тадэвуш”. Права на друк “Гяура” Міцкевіч прадаў выдаўцу А. Ялавецкаму. Умова была падпісана. Раптам рукапіс кудысьці знік. Колькі ні шукалі, не маглі знайсці нідзе. Паэту нічога другога не заставалася, як зноў сесці за працу. Новы пераклад “Гяура” ён зрабіў за месяц, прыгадаўшы “сёе-тое са стараго”, але Міцкевіч скардзіўся сябрам, што шмат добрых рэчаў беззваротна знікла.
Available on exposure | не |
Collection | Фондасховішча Новага Замка |