Name |
Кніга "Паэтычныя творы" |
Author |
Міцкевіч А. |
Year of establishment |
1934 г. |
Place of establishment |
г. Навагрудак |
Description
Mickiewicz Adam. Dzieła poetyckie. Wydał i objaśnił Tadeusz Pini. Wydanie szóste zupełne, z portretami i podobiznami autografów poety. – Nowogródek: Nakładem Komitetu Mickiewiczowskiego, 1934. – [4], XXXII, 482 с.: іл. + 7 л. іл. (Міцкевіч Адам. Паэтычныя творы. Выдаў і растлумачыў Тадэвуш Піні. Выданне шостае, поўнае, з партрэтамі і аўтографамі паэта. – Навагрудак: Накладам Міцкевіцкага камітэта, 1934.) Кніга ў цвёрдай вокладцы сіняга колеру. У гэтай кнізе сабраны ўсе паэтычныя творы А. Міцкевіча. У 1930 г. у Навагрудку да 75-годдзя з дня смерці вялікага паэта па ініцыятыве Міцкевіцкага камітэта быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню яго памяці. Сярод іх было вырашана выдаць поўны збор паэтычных твораў, які падрыхтаваў да друку выдатны польскі гісторык, літаратурны крытык і выдавец Тадэвуш Піні (1872–1937). Кніга была выдадзена Навагрудскім Міцкевіцкім камітэтам у 1934 г.
Intresting info
паэзію Адама Міцкевіча зусім непрыхільна, нават варожа сустрэла варшаўская крытыка, якая строга сачыла за “чысцінёй” канонаў класіцызму ў літаратуры і не хацела разумець новую, рамантычную яе плынь. Але сіла таленту паэта сама пераадолела ўсе штучныя перашкоды на шляху да чытача, які прыняў яе з усёй шчырасцю і прыхільнасцю. З цягам часу і перадавая польская і замежная крытыка зразумела, якога высокага палёту паэта нарадзіла навагрудская зямля. Выдатная французкая пісьменніца Жорж Санд, з якой паэт падтрымліваў у эміграцыі сяброўскія адносіны, ставіла яго паэму “Дзяды” вышэй за драматычныя творы І. В. Гётэ і Дж. Байрана.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |