Name |
Брашура. “Акраец хлеба. Гутарка з наднёманскіх палёў” |
Author |
Сыракомля Ул. |
Year of establishment |
1925 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Biblioteczka Uniwersytetow Ludowych 92. Władysław Syrokomla (Ludwik Kondratowicz). Kęs chleba. Gawęda z pól nadniemeńskich. Wydanie nowe. Nakład Gebethnera i Wolffa – Warszawa – Kraków – Lublin – Łódź – Poznań – Wilno – Zakopane, 1925. – 41, [1] с. (Бібліятэка Народных універсітэтаў 92. Уладзіслаў Сыракомля. Акраец хлеба. Гутарка з наднёманскіх палёў. Новае выданне. Выданне Гебетнера і Вольфа. – Варшава – Кракаў – Люблін – Лодзь – Познань – Вільна – Закапанэ, 1925). Кніга ў папяровай вокладцы шэрага колеру. З 1853 г. У. Сыракомля пачаў выдаваць невялікія па аб’ёме зборнікі “гутарак” – разнавіднасці вершаваных балад, якія імітуюць няхітры аповяд чалавека з народу. Сярод іх была “Акраец хлеба. Гутарка з наднёманскіх палёў” (1854 г.), у якой паэт апавядаў аб сутыкненні патрыярхальнага стаўлення да зямлі з капіталістычным. Ён паказаў не толькі буржуазныя спосабы канкурэнцыі, але і тыпова капіталістычныя сімптомы гаспадарання ў межах феадальнага ладу, закрануў сутнасць тагачасных класавых стасункаў у вёсцы. Кніга выйшла ў польскай папулярнай серыі “Бібліятэка Народных універсітэтаў і школьнай моладзі”, якая выдавалася вядомай выдавецкай суполкай Гебетнера і Вольфа. У серыі былі прадстаўлены лепшыя творы польскай літаратуры.
Intresting info
польская крытыка гнеўна сустрэла выхад гутаркі “Акраец хлеба”, адзначаючы: “І ў гэтай гутарцы, хоць і больш мяккай па тону, паказваецца жывадзёрства, нелітасцівасць паноў, а з другога боку – пачцівасць і пакуты шарачковага люду. Як у іншых творах, так і тут аўтар бярэ два класы, каб адзін паказаць у прыгожым, а другі ў агідным святле…”
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |