Name |
Паштоўка. З каляровай выявай Фарнага касцёла ў г. Гродна “GRODNO KIRCHE” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
да 1919 г. |
Place of establishment |
Германія, г. Берлін |
Description
Паштоўка адзінарная, з плотнай паперы, каляровая. На ёй змешчана выява Гродзенскага кляштара езуітаў (Фарнага касцёла) ў белай прамавугольнай рамцы. Перад фасадам касцёла – гандлёвыя рады, конныя павозкі, шмат людзей. Унізе на белым полі надрукаваны надпісы – “GRODNO” (злева), “KIRCHE” (справа). На адваротным баку паштоўкі напісаны чорным чарнілам ад рукі тэкст на нямецкай мове.
Intresting info
Гродзенскі кляштар езуітаў, помнік архітэктуры барока, пачаў фарміравацца пасля 1622 г. У комплекс уваходзілі касцёл, будынкі калегіума, бібліятэкі, аптэкі, друкарні, а таксама жылыя карпусы і гаспадарчыя пабудовы. У 1725 г. на вежы-званіцы касцёла ўстаноўлены гадзіннік.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |