Name |
Кніга. “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” |
Author |
Сыракомля Ул. |
Year of establishment |
1853 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Syrokomla Władysław. Wędrówki po moich niegdyś okolicach. Wspomnienia, studja historyczne i obyczajowe. – Wilno: Nakładem i Drukiem Józefa Zawadzkiego, 1853. – 248с. + 1 л. іл. (Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. – Вільня: Накладам і друкам Юзафа Завадскага, 1853). Кніга ў цвёрдай вокладцы ў карычневых танах “пад мармур”.
Intresting info
“Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” — самы яркі празаічны твор У. Сыракомлі. У ім паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія яго сэрцу мясціны: Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Свержань, Койданаў і інш. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, з цікавасцю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялянскую хату, дворык шляхты, велічныя палацы і замкі магнатаў, углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуецца сустрэчы з жывымі, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей. Праз хроніку гарадоў і мястэчак У. Сыракомля разгортвае перад намі ўсю гісторыю Беларусі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |