Syrokomla Władysław. Сóra Piastów. Powieść wierszem z Dziejów Litewskich. Z muzyką St. Moniuszki. – Wilno: Nakładem Księgarni p.f. Rubena Rafałowicza, 1855. – 54, [2] c. (Сыракомля Уладзіслаў. Дачка Пястаў. Аповесць у вершах з гісторыі Літвы. З нотамі С. Манюшкі. – Вільня: Накладам кнігарні п. ф. Рубэна Рафаловіча, 1855). Прыжыццёвае выданне У. Сыракомлі. Кніга ў цвёрдай вокладцы карычневага колеру. “Дачка Пястаў” — аповесць у вершах, напісаная ім у
1855 годзе, у ёй паэт закрануў праблему польска-літоўскіх адносін у ХІІІ стагоддзі. У кнізе змешчаны ноты музычнага твора польскага кампазітара, сябра паэта Станіслава Манюшкі “Паходная песня ліцвінаў” на словы Сыракомлі. Гэты твор – адзін з варыянтаў арыгінальнай старадаўняй песні. Кніга выйшла ў віленскай друкарні знакамітага віленскага выдаўца Ю. Завадскага накладам вядомага віленскага выдаўца Рубэна Рафаловіча.