Name |
Кніга. “Maria Stuart”/ “Марія Стюартъ” |
Author |
Шылер І. К. |
Year of establishment |
1907 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. С.-Пецярбург |
Description
На вокладцы кнігі выцеснена назва кнігі, назва серыі, у якой выйшла кніга. Ва ўводзінах распавядаецца пра жыццё і дзейнасць Ф.Шылера, нямецкага паэта, філосафа, драматурга, прафесара гісторыі, ваеннага доктара, яго трагедыю “Марыя Сцюарт”, далей падаецца тэкст трагедыі на нямецкай мове. 164 с.
Intresting info
у 1799-1800 гг. Ф.Шылер напісаў п’есу “Марыя Сцюарт”, пра сюжэт якой ён думаў амаль два дзесяцігоддзі. Яшчэ ў гады юнацтва ён задумаў напісаць трагедыю, таму што, на яго погляд, лёс няшчаснай шатландскай каралевы даваў багаты матэрыял для драматычнага твора. Для ідэалізацыі дзеючых асобаў ён дазволіў сабе шмат адступленняў ад гістарычнай праўды: гераіня з’яўляецца маладзейшай і больш прывабнай, чым яна была ў апошні год свайго жыцця. П’еса мела вялікі поспех у сучаснікаў. Ф.Шылер скончыў яе з пачуццём, што цяпер ён “авалодаў рамяством драматурга”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |