Name |
Кніга “Новая зямля” |
Author |
Якуб Колас |
Year of establishment |
1931 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Кніга надрукавана на беларускай мове тарашкевіцай (з захаваннем перадачы правапісу мяккасці зычных на пісьме). На першым лісце надрукавана назва, месца выдання, зроблены тры аўтографы алоўкамі і чарнілам былых уладальнікаў кнігі. Аўтар апошняга аўтографа “Жывалеўскі” на с. 288 напісаў “Жывалеўскі / Рыгор Аляксандравіч / Гродзенскі р-н / Квасоўскі с/с / в.Агароднікі”. Паэма “Новая зямля” Я.Коласа складаецца з 30 частак, распавядае пра побыт сям’і працоўнага беларуса Міхала, пра яго вольналюбівыя мары і памкненні.
Intresting info
першаасновай паэмы “Новая зямля” стала жыццё бацькоў Якуба Коласа, а таксама астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых. Прататыпамі галоўных герояў з’яўляюцца бацькі Я.Коласа: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр’еўна і ягоны дзядзька Антось. Сам аўтар уклаў свае рысы ў вобраз Кастуся, аднаго з сыноў Міхала.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |