Name |
Кніга “Журавінавы цвет” |
Author |
Максім Танк |
Year of establishment |
1937 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
На вокладцы чырвонага колеру надрукавана назва, імя і прозвішча аўтара, унізе змешчана выява калосся. У зборнік ўвайшлі першая паэма М.Танка (сапр. Яўген Скурко, 1912-1995 гг.) “Журавінавы цвет”, паэма “Сказ пра Вяля” і інш. Лёс і духоўны свет заходнебеларускіх працоўных выяўлены ім у разнастайных паэтычных відах і жанрах, у тым ліку і ў героіка-рамантычных паэмах, у якіх мастацкі стыль паэта ахарактарызаваўся падкрэсленай ёмістасцю і шматграннасцю зместу.
Intresting info
беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец Алег Лойка адзначыў, што “у паэзіі Максіма Танка сапраўды ёсць усё. Няма паэта без біяграфіі, — у Максіма Танка ёсць біяграфія. Няма паэта без Божага дару, — у Максіма Танка ўсеабдымны Божы дар. Няма паэта без фанатычнай думкі, — у Максіма Танка скразная фанатычная думка любові да роднага. I ён жа Максім Танк — паэт і традыцыйны і мадэрнісцкі, і класічна-ямбічны і верлібравы, і сантыментальна-пачуццёвы і рацыяналістычна-інтэлектуальны (рацыяналістычны ў сэнсе "сухаваты"). Песенна-народныя інтанацыі ў яго суседнічаюць з гекзаметрамі, формы японскай паэзіі з формамі польскай фрашкі, а ўжо разгалінаванасць тэм і матываў, яна проста неймаверная ў сваім ахопе жыцця, гісторыі, ды не толькі свайго народа, культуры, духу, зноў жа не толькі свайго народа, не толькі народаў Еўропы, але і няблізкіх перш за ўсё народаў Азіі, Блізкага Усходу, кантыненту Лацінскай Амерыкі”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |