Name |
Паштоўка “GRODNO KOLOZA verlag S.G” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1910-я гг. |
Place of establishment |
Беларусь |
Description
Паштоўка чорна-белая, з выявай схілу Замкавай гары ў Гродне, дамоў на правым беразе р.Нёман (тэрыторыя так званага Каложскага пасада) і Барысаглебскай (Каложскай) царквы – помніка стражытнарускага мураванага дойлідства, выбітнага ўзору Гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст.
Intresting info
падчас рэстаўрацыйных работ 1985-1986 гг. знойдзены фрагменты фрэсак на ўнутранай сцяне Каложскай царквы. Пад пластом грунту былі раскрыты выявы двух анёлаў. На паўночнай сцяне раскрыта шмат арачных праёмаў, выяўлена фрэскавая размалёўка: на праёмах – геаметрычны арнамент (карычнева-чырвоны, фон светла-шэра-ружаваты). Пры рэканструкцыі размалёўка часткова знішчана, часткова атынкавана. Падлога храма першапачаткова была выкладзена з паліваных квадратных, трохвугольных і фігурных плітак, у ХІІІ ст. - з паліваных рэльефных плітак, у ХVІІІ ст. - з мармуровых пліт. Фрагмент падлогі ХІІ ст. захаваўся ў бакавой апсідзе храма.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.ХІХ-пач. ХХ стст. |