Name |
“Между огнемъ и льдомъ. (О вулканахъ и ледникахъ)” |
Author |
Нячаеў А. |
Year of establishment |
1899 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. С.-Пецярбург |
Description
На тытульным лісце надрукавана назва, ініцыялы і прозвішча аўтара, выдавецтва. Пачынаецца кніга зместам і прадмовай А.П.Нячаева, у якой распавядаецца пра тое, што ў кнізе сабраны надрукаваныя раней у дзіцячых часопісах артыкулы аўтара, якія дапамогуць дапоўніць веды вучняў па фізічнай геаграфіі і геалогіі. Выданне дапоўнена 85 чорна-белымі малюнкамі.
Intresting info
кніга надрукавана ў выдавецтве А.Ф.Дзеўрыена (Изданіе А.Ф.Девріена). А.Ф.Дзеўрыен (1842-1919), у 1872 г. заснаваў сваё выдавецтва ў С.-Пецярбурзе па спецыялізацыях: сельская гаспадарка, прыродазнаўства, дзіцячая літаратура, геаграфія. У якасці аўтараў і перакладчыкаў выдавецтва запрашала аўтарытэтных вучоных і спецыялістаў. Усяго было выдадзена каля 1500 назваў кніг. А.Ф.Дзеўрыен зрабіў значны ўнёсак у стварэнне айчыннай і навукова-папулярнай кнігі, а таксама справачных і энцыклапедычных выданняў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |