Name |
Падстаўка ад прыбора пісьмовага |
Author |
Нёманскя фабрыка пераплётных вырабаў |
Year of establishment |
1930-я гг. |
Place of establishment |
ІІ Рэч Паспалітая (Заходняя Беларусь), Гродна |
Description
Прыбор пісьмовы складаецца з прамавугольнай асновы з дзвюма чарніліцамі і прэс-пап'е (прэс-бювар). Паверхня абцягнута карычевага колеру скурай, апрацаванай у тэхніцы "жмурка". На паверхні прыбора змешчаны дзве чарніліцы квадратнай формы. Яны зачыняюцца вечкамі, якія мацуюцца на раяльных петлях. Унутры чарніліц - маленькія круглыя колбы з бясколернага шкла з тоўстым дном і акрэсленым борцікам. Уздоўж ніжняга края прыбора выкананы жалабок для ручкі. На адваротным баку прыбора знаходзіцца кляймо прадпрыемства.
Intresting info
фабрыка пераплётных вырабаў існавала ў Гродне з 1899 г. на вул. Сафійскай, 7 (цяпер вул. Леніна). Перад Першай сусветнай вайной фабрыка належала акцыянернаму таварыству "Лангброт і К", спецыялізавалася на вытворчасці вельмі якасных эксклюзіўных вырабаў: папак, кашалькоў, торбачак, футаралаў, аправаў для кніжак, падарункаў. У маі 1939 г. фабрыка, якая належала на той час прамыслоўцу Рэзнікаву, згарэла. Да пачатку Другой сусветнай вайны аднавіць яе ўжо не здолелі, і толькі пасля прыходу Савецкай улады на яе базе была заснавана абутковая арцель "Чырвоны кастрычнік", а ў 1950-я гг. была заснавана сучасная Гродзенская абутковая фабрыка “Нёман”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |