Name |
Прэс-пап’е ад прыбора пісьмовага |
Author |
Нёманскя фабрыка пераплётных вырабаў |
Year of establishment |
1930-я гг. |
Place of establishment |
ІІ Рэч Паспалітая (Заходняя Беларусь), Гродна |
Description
Верхняя частка прэс-пап'е трохі выгнута дугой і абцягнута карычневага колеру скурай, апрацаванай у тэхніцы "жмурка". Ніжняя частка выраблена з моцна выгнутай металічнай пласціны. Пласціна мацуецца ў двух паралельна размешчаных пазах, з якіх яна лёгка вымаецца для замены прамакальнай паперы. Уздоўж металічнай пласціны ў пазах замацаваны тоўсты кардон: для больш шчыльнага прылягання паперы. Прэс-пап'е ад прыбора пісьмовага.
Intresting info
фабрыка пераплётных вырабаў існавала ў Гродне з 1899 г. на вул. Сафійскай, 7 (цяпер вул. Леніна). Перад Першай сусветнай вайной фабрыка належала акцыянернаму таварыству "Лангброт і К", спецыялізавалася на вытворчасці вельмі якасных эксклюзіўных вырабаў: папак, кашалькоў, торбачак, футаралаў, аправаў для кніжак, падарункаў. У маі 1939 г. фабрыка, якая належала на той час прамыслоўцу Рэзнікаву, згарэла. Да пачатку Другой сусветнай вайны аднавіць яе ўжо не здолелі, і толькі пасля прыходу Савецкай улады на яе базе была заснавана абутковая арцель "Чырвоны кастрычнік", а ў 1950-я гг. была заснавана сучасная Гродзенская абутковая фабрыка “Нёман”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |