Name |
Папка регистраторъ "Идеалъ" |
Author |
Нёманская фабрыка пераплётных вырабаў |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Папка выканана ў выглядзе кнігі. Зроблена з кардону, звонку абклеенага паперай чорнага колеру, карашок і вуглы абцягнуты тканінай карычнева-зялёнага колеру. На карашку прыклеена папяровая этыкетка з надпісам: "Регистраторъ "Идеалъ" / № / ВХОДЯЩАЯ КОРРЕСПОНДЕНЦІЯ / съ ... / 191... / до ... / 191 .... / НЕМАНСКАЯ ФАБРИКА / ПЕРЕПЛЕТНЫХЪ ИЗДЕЛІЙ / ВЪ ГРОДНЕ". Абрэз абклеены паперай бардовага колеру з белым малюнкам у выглядзе лускаў рыбы. Унутры папка абклеена паперай шэра-бэжавага колеру з геаметрычным узорам. Унутры справа і злева змешчаны аднолькавыя выявы. На іх: герб Расійскай Імперыі - двухгаловы арол каранаваны (уверсе), вакол яго - надпіс па кругу "Въ упорномъ труде и въ единеніи сила / признательное ИМПЕРАТОРСКОЕ Доно-кубано-терское О.С.Х."; ніжэй - надпіс "НЕМАНСКАЯ ФАБРИКА" і выява пяці медалёў-узнагарод фабрыкі; пасярэдзіне – выява будынка Нёманскай фабрыкі пераплётных вырабаў; пад ёй напісана: " ПЕРЕПЛЕТНЫХЪ ИЗДЕЛІЙ ВЪ ГРОДНЕ"; унізе - фірмены знак фабрыкі. Унутры папкі прыкляпана 4-ма клёпкамі металічная пласціна прамавугольнай формы з вертыкальна прымацаванай вузкай пласцінай-штыром (яны з'яўляліся састаўнымі часткамі замка папкі), на які надзяваліся лісты паперы.
Intresting info
папка-рэгістратар прызначалася раней і зараз для архівіравання дакументаў па алфавіту, храналагічна ці па тэмах. На карашок папкі-рэгістратара звычайна прымацоўвалася наклейка з надпісам, які адлюстроўваў яе змест (напрыклад, рэгістрацыйны нумар). Лічыцца, што папку-рэгістратар прыдумаў яшчэ ў 1886 г. Фрыдрых Зёнекен, жыхар Бонна. Папка-рэгістратар з дыраколам знешне была падобна да сучаснай. Над удасканаленнем вынаходніцтва працавала кампанія "Leitz" Луіса Лейца і кампанія "ELBA" Эрыха Краўта з Вуперталя.
Available on exposure |
так |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |