Name |
Наўлечка |
Author |
Геніюш Л.А. |
Year of establishment |
1954 г. |
Place of establishment |
Комі АССР, г.Інта |
Description
Наўлечка зроблена з тканіны светла-ружовага колеру, зашпільваецца на тры белыя гузікі, петлі для якіх апрацаваны ўручную ніткамі рыжага колеру. На наўлечцы вышыты вялікі букет братак і некалькі галінак незабудак. Справа ўверсе вышыты ініцыялы “ГЛ” з уплеценымі кветкамі. Ініцыялы на наўлечцы азначаюць імя і прозвішча гарадзенскай паэтэсы “Геніюш Ларыса”.
Intresting info
наўлечка была перададзена ў музей В.Супруном разам з запіскай
“Гэты цудоўны падарунак быў падпольна перасланы мне шаноўнай Ларысай Геніюш у канцлагер № 2 у Інце недзе ў 1954 годзе разам з шчырай сяброўкай “ксівай”. Слонім. 24.ІХ.1997 г. Васіль Супрун.” Як вядома, беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч Л.Геніюш (1910-1983) адбывала пакаранне ў лагерах Інты і Абезе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 годзе разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае |