Name |
Гадзіннік насценны |
Author |
Фірма |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
г. Парыж |
Description
Насцены механічны гадзіннік з маятнікам мае корпус з чырвонага дрэва з элементамі ручной разьбы. Эмалевы цыферблат складзены з некалькіх частак з бронзавай акантоўкай і светлай устаўкай па цэнтры. Вялікі і круглы цыферблат з буйнымі рымскімі лічбамі мае фірменны надпіс «Le Roi à Paris», што ў перакладзе з французскай мовы гучыць як "Кароль Парыжа". Насценны механічны гадзіннік у цэлым нагадвае знакамітыя "Венскія рэгулятары", якія былі вельмі дарагімі гадзіннікамі высокай якасці, са строгімі архітэктурнымі контурамі корпуса.
Intresting info
у канцы XIX - пачатку XX ст. пад прэстыжнай і папулярнай маркай "Le Roi à Paris" адначасова некалькі нямецкіх фабрык выпускалі насценныя гадзінікі. Пад маркай "Le Roi a Paris" насценныя гадзіннікі вядомай нямецкай фабрыкі FMS-Friedrich Mauthe масава ўвозіліся ў Расійскую Імперыю ў пачатку ХХ ст. У той час у Еўропе і ў Расіі панавала мода на ўсё французскае. Паколькі французкая марка "Le Roi a Paris" не была афіцыйна зарэгістраваная ў Германіі, прадпрымальным нямецкім фабрыкантам атрымалася без наступстваў выкарыстоўваць імя знакамітай французскай фірмы, якая існавала з канца XVIII ст.
Available on exposure |
так |
Collection |
Кабінет бацькі |