Name |
Кніга “Шляхам жыцця” |
Author |
Купала Янка |
Year of establishment |
1913 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г.С.-Пецярбург, выдавецтва “Загляне сонца і ў наша ваконца” |
Description
Зборнік “Шляхам жыцця” - трэці паэтычны зборнік класіка беларускай літаратуры Я.Купалы. Першы тыраж зборніка склаў 3000 асобнікаў. На тытульным лісце надрукавана назва “Шляхам жыцьця”. Уверсе, над ёй, зроблены фіялетавым чарнілам аўтограф “В библиотеку Мозырскаго общества любителей изящных искусств от председателя Белорусскаго Землячества Петроградских с.х. курсов / Е.Канч (неразборліва)”. Зборнік Я.Купала прысвяціў доктару Аляксандру Ярэмічу, які выдаў кнігу за свае ўласныя сродкі. У зборніку больш за 200 вершаў, напісаных пераважна ў 1910-1913 гг., шэраг перакладаў і некаторыя вершы з папярэдніх зборнікаў Я. Купалы “Жалейка” і “Гусляр”. Зборнік складаецца з сямі асобных раздзелаў: “Бацькаўшчына”, “Па межах родных…”, “Для Яе”, “Наша вёска”, “Сваім і чужым”, “Байкі і аповесці”, “Пераклады з польскай”. У вершах гэтага выдання выразна выявіўся патрыятызм і глыбінны гістарызм паэта, найбольш яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Паэт імкнуўся абудзіць у чытача пачуццё гордасці і ўдзячнасці да продкаў, якія былі здольныя захоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, бараніць зямлю ад ворагаў, развіваць адметную культуру («Над Нёманам», «На куццю», «На дзяды» і інш.). Зборнік напісаны на беларускай мове з захаваннем правапісу мяккіх зычных па “Беларускай граматыцы” Б.Тарашкевіча. У кнізе 262 с.
Intresting info
ў 1910-1913 гг. Я.Купала вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.Чарняева ў Пецярбургу, там ён вывучаў тэорыю і гісторыю літаратуры. Б. Эпімах-Шыпіла дапамог Я.Купалу з паступленнем на курсы, аказаў значную падтрымку маладому літаратару, як духоўную, так і матэрыяльную. Увесь час навучання на курсах Купала жыў у яго кватэры. Свайму апекуну Янка Купала прысвяціў верш "Прафесару Б. Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам", а таксама паэму "Паляўнічы і пара галубкоў" (Легенда з індыйскай кнігі "Магабгарата"). Б. Эпімах-Шыпіла захаваў у сваім архіве многія вершы Янкі Купалы, напісаныя ім у час вучобы ў Пецярбургу, склаў два машынапісныя сшыткі ненадрукаваных у свой час твораў паэта.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ пач. ХХ стст. |