Name |
План часткі горада Гродна |
Author |
Рагоўскі І. |
Year of establishment |
чэрвень 1833 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
На рукапіснай карце адлюстраваны план часткі горада Гродна ўздоўж Нёмана. Сінім колерам на карце пазначаны зямельныя ўладанні, чырвоным --некаторыя гарадскія быдынкі.
Intresting info
1833 год у гісторыі Гродна быў звязаны з падзеямі паўстання 1830-1833 г. У гэтым годзе быў пакараны смерцю актыўны дзеяч паўстанцкага руху, дэмакрат Міхаіл Валовіч, які кіраваў атрадам сялян. Гродзенскі губернатар Мураўёў даў загад акружыць атрад над Шчарай. Пры затрыманні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. Паўстанцы трапілі ў палон. Па Гродзеншчыне расійскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў. 2 жніўня 1833 г. Валовіча павесілі ў Гродне. Цела павешанага ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |