Name |
Паштоўка. Кнігарня і крама паперы І.Мерліса і М.Гольдберга |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Паштоўка з чорна-белай паперы, адзінарная. На паштоўцы адлюстравана вітрына крамы канцылярскіх тавараў і кніг. Над уваходнымі дзвярыма крамы вісіць шыльда з надпісам "Трудъ - Praca". За шыбамі вітрыны выстаўлена разнастайная друкаваная прадукцыя -- кнігі, паштоўкі і інш.
Intresting info
кніжная крама належала яўрэям І. Мерлісу і М. Гольдбергу. У XIX ст. гарадзенская яўрэйская абшчына заставалася буйнейшай у губерні. Яўрэйскі гандаль у Гродне быў самы розны – ад маленькіх крамак, да большых крамаў-камяніц з каланіяльнымі і іншымі таварамі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |