Name |
Посуд для кавы, малака, смятаны |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
|
Place of establishment |
|
Description
Посуд у форме збанка з завужаным плоскім донцам, якое плаўна пераходзіць у шырокае невысокае горла раструбам уверх. Край горла аздоблены рэльефным узорам. Шырокі носік размешчаны на плечыку пасудзіны. Невялікая ручка прымацавана да плечыка гарлачыка, упрыгожана завітком. Звонку цалкам і знутры зверху збан пакрыты залацістай палівай. Чарапок дробназярністы, паверхня шурпатая. Прызначаўся для захоўвання і разліва кавы, малака, смятаны.
Intresting info
найбольшым попытам у XIX стагоддзі карыстаўся посуд, які ганчарамі быў названы "паліваным". Пакрываўся ён лёгкаплаўнай свінцовай палівай. Жоўты колер, найбольш распаўсюджаны, атрымліваўся з вокісу жалеза або свінца, прыгожыя глыбокія карычневыя і фіялетавыя колеры - з марганца, зялёны колер даваў вокіс медзі. Аднакаляровая паліва наносілася на чарапок, які яшчэ не паспелі апаліць у печы. Зрэдку для яго грунтоўкі ўжывалася папярэдняе пакрыццё посуду тонкім пластом белай масы (белая гліна і кварц ). Звычайна прадметы акуналі ў раствор з палівай, радзей абмазвалі пэндзлем.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |