Name |
Кніга "Мае песні" |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1991 г. |
Place of establishment |
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск |
Description
Пераплётная крышка зялёнага колеру з выявай пялёсткаў васілька, тэкст: "Максім Багдановіч\ Мае песні\ Максим Богданович\ Мои песни". Выданне мае супервокладку з выявамі гравюр Г. Грака. Люстраны тытульны ліст на рускай і беларускай мовах, на ім пазначаны аўтар і назва зборніка. У пачатку кнігі - чорна-белая фотарэпрадукцыя з фотаздымка Максіма Багдановіча 1911 года (пагрудная выява Максіма ў гімназічным адзенні). У зборніку прадстаўлены вершы Максіма Багдановіча на беларускай мове і ў перакладзе на рускую. Выданне калекцыйнае, пачынае серыю "Скарбы беларускай літаратуры і фальклору". Укладальнік Л. Смолій.
Intresting info
выданне зборніка прымеркавана да 100-годдзя са дня нараджэння паэта. У аснову назвы кнігі пакладзены верш Максіма Багдановіча " Мае песні", напісаны ім ва ўзросце 17-ці гадоў. Упершыню гэты верш быў надрукаванны ў зборніку "Творы", т.1, 1927 год.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |