| Name |
Кніга. "Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы: успаміны, артыкулы, прысвячэнні" |
| Author |
Шэляговіч Т.,укладальнік |
| Year of establishment |
2011 г. |
| Place of establishment |
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск |
Description
Пераплётная крышка чорнага колеру з выявай фрагмента мемарыяльнага пакоя "Беларускай хаткі"( філіял Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску) і факсіміле аўтографа Максіма Багдановіча. Выданне мае супервокладку з чорна-белай фотарэпрадукцыяй з фотаздымка Багдановіча 1915 года, помніка паэта ў Мінску. На тытульным лісце змешчана серыя - "ЖЗЛБ", назва кнігі - "Максім Багдановіч.\ Пясняр чыстае красы", падзагаловачныя дадзеныя - "Успаміны,\ артыкулы,\ прысвячэнні" і зыходныя дадзеныя выдавецтва. На франтыспісе - выява помніка Максіма Багдановіча ў Мінску. У кнігу ўвайшлі прадмова ад укладальніка, вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў, успаміны і артыкулы пра генія беларскай зямлі, каляровыя і чорна-белыя ілюстрацыі і фотаздымкі. У кнізе 350 старонак з пагінацыяй.
Intresting info
У 1914 годзе ў газеце "Наша ніва" была змешчана рэцэнзія Антона Лушкевіча на зборнік Максіма Багдановіча "Вянок". Яна мела назву «Пясняр чыстай красы». Гэта вобразнае азначэнне на доўгія гады замацуецца за М. Багдановічам.
| Available on exposure |
не |
| Collection |
Фонды |