Name |
Кніга “Гісторыя беларускай літаратуры” |
Author |
Гарэцкі М. |
Year of establishment |
1920 г. |
Place of establishment |
г.Вільня |
Description
Кніга “Гісторыя беларускай літаратуры” М.Гарэцкага доўгі час была адзіным падручнікам для школ і ВНУ, у якой аўтар разглядае развіццё беларускай літаратуры ад царкоўна-славянскага пісьменства (10-11-12 стст.) да творчасці “нашаніўскіх пісьменнікаў і паэтаў” (першая палова ХХ ст.). У кнізе асобныя раздзелы прысвечаны Ф.Скарыне, В.Цяпінскаму, Я.Чачоту, В.Дуніну-Марцінкевічу, Ф.Багушэвічу, Цётцы, Я.Коласу, Я.Купале, З.Бядулю, А.Гаруну і інш. 204 с.
Intresting info
М.Гарэцкі ў “Гісторыі беларускай літаратуры” прысвяціў асобны раздзел творчасці М.Багдановіча. На думку Гарэцкага, М.Багдановіч перадусім “паэт-філосаф і паэт-стыліст”. “Творчасць яго – праца мысленніка, апранутая прыгожай слоўнай шатаю. Мыслячы, ён усюды шукае красу, хараство, гармонію. Красу ён чуе сваёй прыродаю і цэніць сваім розумам. Узгадаваны на класічных прыкладах сусветнай літаратуры, ён вымагае і ад сябе дасканальна-артыстычнай формы”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |