Name |
Кніга. "Максім Багдановіч. Слуцкія ткачыхі" |
Author |
укладанне У. Гілепа,Т. Шэляговіч |
Year of establishment |
2011 г. |
Place of establishment |
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск |
Description
Пераплётная крышка аранжавага колеру, пасярэдзіне пазначана назва "Маскім Багдановіч/ Слуцкія ткачыхі". На старонках форзаца - каляровы малюнак: выява слуцкага пояса і культавых пабудоў. Тытульны аркуш. Тэкст дубліруецца з вокладкі. На франтыспісе - фотарэпрадукцыя паэта (пагрудная выява Максіма падчас вучобы ў гімназіі). У кнізе змешчаны верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі" на беларускай мове і ў перакладзе на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую,польскую, рускую, украінскую і французскую мовы. Кніга аздоблена ілюстрацыямі Ю. Хілько. У кнізе 47 старонак з пагінацыяй. Выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння паэта.
Intresting info
Як сведчаць гістарычныя дакументы, вырабам паясоў займаліся выключна мужчыны, а не жанчыны, як гэта апісана ў вершы М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі". Пры гэтым, прыгонныя сяляне ніколі не ткалі паясы ў панскім двары. Але менавіта адхіленне ад жыццёвай праўды дапамагло ярчэй і глыбей выявіць мастацкую праўду, бо верш апісвае не працэс ткацтва, а трагедыю чалавека, мастака.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фонды |