Name |
Паштоўка “GRODNO - Kirche” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1914-1918 гг. |
Place of establishment |
Германія, г.Берлін |
Description
На паштоўцы змешчана чорна-белая выява галоўнага фасада Касцёла Адшукання Святога Крыжа і кляштара бернардзінцаў у Гродне, насаджаных маладых дрэваў з абодвух бакоў ад уваходу. З адваротнага боку – надпіс алоўкам ад рукі на нямецкай мове, круглы паштовы штамп.
Intresting info
касцёл Адшукання Святога Крыжа быў асвенчаны 13 мая 1618 г. віленскім біскупам Яўстафіем Валовічам. Будаўніцтва храма, хутчэй за ўсё, адбывалася пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў або з акружэння Скота з Пармы, або Санці Гучы. За тры гады будаўніцтва касцёла і будынкаў для манахаў было скончана, што адлюстраваў на сваім малюнку ў 1600 г. Томаш Макоўскі. Паводле легенды, на будаўніцтва касцёла болей за ўсіх ахвяравалі салдаты, якія вярталіся з перамогай дамоў, і ў памяць аб шчаслівай падзеі “кожны рыцар даў талер з конскга капыта на касцёл, а Леў Сапега, канцлер вялікі літоўскі, сыпануў жменяй тысячу”. З 1990 г. у будынках кляштара знаходзіцца Вышэйшая рымска-каталіцкая духоўная семінарыя.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |